Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Краеведческий «Память»

Дата: 7 декабря 2013 в 12:55, Обновлено 17 мая 2017 в 15:42

Музей "Памяць"

>>>ФОТОАЛЬБОМ МУЗЕЯ<<<

Музеі – захавальнікі памяці гісторыі народа – адыгрываюць важную ролю ў выхаванні ў дзяцей і моладзі патрыятызму і пачуцця гонару за гістарычную і культурную спадчыну нашай Айчыны. Не выхаваць нам патрыёта-грамадзяніна без краязнаўства, без ведання гісторыі малой радзімы, сваіх гістарычных каранёў. Менавіта, у гэтым галоўная роля школьнага музея – выхаваць на мясцовым матэрыяле патрыёта свайго краю.

У Кіраўскай школе яшчэ ў 50-60я гады вучні і настаўнікі сабралі фотакарткі загінуўшых воінаў-землякоў, а калгас заказаў партрэты. Яны былі аформлены на стэндах у карыдорах. Памятаю, як мы ганарыліся тым, што там былі і нашы браты і бацькі. А пазней вялікая работа была праведзена настаўнікам рускай мовы і літаратуры Скрыннікавай Н.У. і піянерважатай Цярэнцьевай Н.М. па перапісцы з роднымі воінаў, якія вызвалялі вёскі Кіраўскага с/С ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Родныя вызваліцеляў запрашаліся на святы ў школу, на Дзень Перамогі.

У гэты ж час механізатары калгаса сталі ўсё часцей знаходзіць у зямлі зброю часоў вайны. Тады і паўстала пытанне аб тым, што гэта ж усё трэба дзесьці размясціць, запісаць у кнігу, праводзіць работу па рэстаўрацыі, вывучэнні прадметаў, іх далейшым даследаванні.

І. Агульныя звесткі аб музеі

Рашэнне аб адкрыцці музея было прынята 10.10.1982г.. Кіраўніком была назначана  настаўнік  беларускай мовы і літаратуры Самусенка В.В. А партрэты воінаў-землякоў, пісьмы з вайны, перапіска з роднымі воінаў-вызваліцеляў, іх фатакарткі, зброя часоў вайны – сталі першымі экспанатамі музея.

Плошча музея 42м<sup>2</sup>. Сёння гісторыка-краязнаўчы музей “Памяць” ва ўстанове адукацыі Кіраўскай сярэдняй школы – гэта вынік мэтанакіраванай творчай пошукава-даследчай работы ўсяго калектыву, бацькоў, грамадскасці.

Узначальвае работу  - савет музея, які выбіраецца на сходзе актыву.

Савет музея на сваіх пасяджэннях вырашае пытанні, што ўключыць у фонды музея, разглядае і зацвярджае планы, справаздачы пошукавых груп, абмяркоўвае асноўныя пытанні дзейнасці музея, арганізуе падрыхтоўку экскурсаводаў, праводзіць вучобу актыву, падбірае заданні класам па навукова-даследчай і пошукавай рабоце.

У савет музея і яго актыў уваходзяць класныя кіраўнікі, настаўнік гісторыі, геаграфіі, якія кіруюць навукова-даследчай і навукова-асветніцкай работай.

МЭТА работы музея: фарміраванне нацыянальнай свядомасці вучняў, далучэнне іх да нацыянальнай і агульначалавечай культуры, беражлівых адносін да помнікаў гісторыі, культуры, прыроды.

- выяўленне, вывучэнне,захаванне і належнае выкарыстанне музейных прадметаў;

- удзел у рашэнні вучэбна-выхаваўчых задач школы;

- ахова і прапаганда помнікаў гісторыі, культуры і прыроды роднага краю;

- правядзенне грамадска-карыснай і культурна-асветніцкай работы сярод вучняў, бацькоў, грамадскасці.

ІІ. Навукова-даследчая работа і камплектаванне фондаў

 Адным з асноўных напрамкаў  дзейнасці музея за апошнія гады  быў удзел у рэспубліканскай акцыі  “Жыву ў беларусі і тым ганаруся”.

У гэтым годзе работа савета музея вядзецца па тэме  “Вялікай Перамозе - 70”:

- перааформлены альбом “Байцы ўспамінаюць мінулыя дні”;

- сабраны матэрыялы-ўспаміны вязняў і аформлены стэнд “Малалетнія вязні фашызму”. У школе праводзяцца ўрокі памяці, лінейкі-памяці, прысвечаныя знакамітым землякам, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны .

Былі праведзены  і літаратурныя чытанні па твору А.Капусціна “Гучаць далёкія струны” пра  нашага земляка – Героя Савецкага Саюза М.К. Кавалёва. Абмяркоўваўся матэрыял-даследаванне “Дзяўчына з Кірава” аб уражэнцы нашай вескі, Самусенцы А.Р., намесніку камандзіра першага танкавага батальена 1-ай гвардзейскай танкавай брыгады, гвардыі капітане.

Незабыўнае ўражанне пакідаюць мітынгі памяці і сустрэчы з ветэранамі вайны.

Па напрамку “Мая школа – часціца майго жыцця” аформлена экспазіцыя “Школа ў будні і святы” і амаль дапісаны летапіс, праводзяцца выставы падчас сустрэчы з выпускнікамі, выпускаецца газета.

Навуковы фонд архіва музея на пачатак 2014 года больш за 100 адзінак.

За перыяд акцыі было сабрана 46 музейных прадметаў.

Найбольш цікавыя паступленні: кнігі выпускніка школы, начальніка разведкі, палкоўніка Скрыннікава М.Ф.,удзельніка вайны  ў Афганістане, чарнільніца і ручкі пасляваенных гадоў, школьная і піянерская форма 70-х пачатку 90-х гадоў і інш., работы мастака Кіраўшчыны Рубанава Пятра .

ІІІ. Экспазіцыйная работа

Тэматыка выстаў, а іх 21, амаль супадае з раздзеламі экспазіцыі, а яны наступныя:

- “Кірава-Святое”;

- “Легенды Святога возера”;

- “Свята-Пакроўская царква”;

- “Па новай дарозе”;

- “Гераічны подзвіг народа бессмяротны”;

- “Настаўнікі – удзельнікі вайны”;

- “Малалетнія вязні фашызму”;

- “Зброя часоў вайны”;

- “Служаць Радзіме выпускнікі”;

- “Воіны- інтэрнацыяналісты”;

- “Афіцэр – прафесія гераічная”;

- “Чарнобыль – боль майго сэрца - “Учора, сёння Кірава”;

- “Мастак Кіраўшчыны”;

- “Школа ў будні і святы” і інш.

IV. Фондавая работа

У музеі знаходзіцца 540 экспанатаў. Афармляецца пастаянна ўліковая дакументацыя.

Састаўляюцца акты прыёму экспанатаў, ёсць пашпарт музея, кніга водгукаў .

Праводзіцца інвентарызацыя фондаў, рэстаўрацыя прадметаў, забяспечана сахраннасць, тэмпературны рэжым.

V. Навукова-адукацыйная работа

За апошні гады наш музей наведала 1604 чалавек, праведзена 81 экскурсія, 12 лекцый. За час дзейнасці музея пры ім працавалі: краязнаўчы гурток, факультатывы: “Кіравазнаўства”, “Гісторыя Жлобіншчыны”, “Мая Айчына”, “Гісторыя роднага краю”.

Зараз работа музея агранізавана па прынцыпу “Вучань – экскурсавод”.

Заахвочаныя дадзенай работай вучні праводзяць экскурсіі па экспазіцыях музея. Заняткі вядуцца як у кабінетах, так і ў музеі, каля помніка,  на даму ў ветэранаў, вязняў фашысцкіх лагераў, на могілках, дзе пахаваны ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Праводзяцца  тэматычныя выставы, агляд літаратуры па тэмах, працаюць валанцерскія атрады.

Вывады

За перыяд работы  у музеі наладзіўся своеасаблівы дыялог пакаленняў, калі да пошукавай і творчай дзейнасці далучыліся  дзеці,  іх бацькі,  бабулі і дзядулі. І гэта радуе. І таму сёння музей нашай школы – гэта і культурна-асветніцкі і навукова-даследчы цэнтр. А гэта надае ўпэўненасці, што сямейныя сувязі ўмацоўваюцца, фарміруецца грамадзянская пазіцыя ў адносінах да Беларусі, а, значыць, музей – цэнтр ідэйна-патрыятычнага выхавання моладзі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.