Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
Чем ты занят в свободное от учебы время?
Всего 35 человек

Этнографический «Сялянскі быт»

Дата: 7 декабря 2013 в 13:07, Обновлено 17 мая 2017 в 15:40

Этнаграфічны музей

"Сялянскi быт"

>>>ФОТОАЛЬБОМ МУЗЕЯ<<<

Этнаграфічны музей

ДУА “Кіраўская сярэдняя школа Жлобінскага раёна” быў адкрыт 1 сакавіка 1993г. Плошча памяшкання 25м2.

          Мэта работы музея: ствараць умовы для фарміравання нацыянальнай самасвядомасці навучэнцаў сродкамі музейнай педагогікі, далучэння іх да агульначалавечай культуры, беражлівых адносін да помнікаў этнаграфіі.

Для дасягнення мэты савет музея рашае наступныя задачы:

- далучэнне моладзі да пошукава-даследчай дзейнасці;

- захаванне і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны малой радзімы;

- выхаванне ў моладзі грамадзянскай адказнасці за будучыню гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю сродкамі музейнай дзейнасці;

- адраджэнне і перайманне традыцый рэгіянальнай культуры;

- выяўленне і заахвочванне лепшых вучняў этнаграфічнага профілю, папулярызацыя вопыту іх даследчай культурна-асветніцкай дзейнасці.

Асноўнымі напрамкамі ў дзейнасці музея :

- вывучэнне старажытных рамёстваў Кіраўшчыны;

- народная творчасць;

- культурная спадчына;

- таленавітыя людзі краю.

Савет музея складае перспектыўныя планы паходаў па родным краі, заахвочвае вучняў да ўдзелу ў конкурсах,  рыхтуе экскурсіі, плануе збірацельскую работу для камплектавання фондаў.

Навуковы архіў музея на сёння – 56 адзінак.

Колькасць набытых музейных прадметаў за перыяд  2009-2013 склаў 74 адзінкі.

Найбольш цікавыя з іх: вязаныя сурвэткі, вазы, абрус, касынкі, падстаканнікі, варатнічок для школьнай формы, вышываныя навалачкі, сарочкі 

Асобую цікавасць прадстаўляюць прылады працы, якія паказваюць працэс апрацоўкі льну: мялка, якая мяла сушаны лён; мяліца, якая аддзяляла кайстру; трапло, якое рабіла валокны льну больш мяккімі, і грэбень, які ачэсваў валокны. Гэтыя чэсаныя валокны льну раней называлі кужаль. Ёсць і старадаўні станок для прадзення нітак – калаўрот, таксама – прасніца, верацяно, матавіла. З матавіла ніткі наматваюцца на спецыяльныя колышкі на сцяне. Гэты працэс і ёсць спосаб навіўкі асновы ткацтва. Аснова потым пераносіцца на навой кросен 

Экспазіцыйная работа, раздзелы экспазіцыі:

1. Прадметы хатняга ўжытку.

2. Прылады працы сялянскай хаты ў полі і лузе.

3. Прылады працы гаспадара і гаспадыні.

4. Працэс апрацоўкі льну.

5. Народная творчасць.

За гады дзейнасці акцыі сабраны і даследаваны матэрыялы да раздзелаў:

6. Старажытныя рамёствы.

7. Культурная спадчына.

8. Таленавітыя людзі краю.

Сабраны і аформлены альбом “Анталогія беларускай песні”, “Радзінна-хрэсбінная абраднасць”.

Даследчыя работы вучняў: “Беларускія калыханкі. Калыханкі, што спявалі нам маці” , “Пацешкі, забаўлянкі і гульні нашай вёскі”, “Вясельная абраднасць”, “Пахаванне. Памінкі. Дзяды”, “Зімовыя абрады і песні”, “Бабулька так лячыла…” Працягваецца работа па тэме “Таленавітыя людзі вёскі і іх рамёствы”.

У экспазіцыі музея знаходзяцца амаль усе экспанаты АФ і НД – 370 адзінак.

Былі арганізаваны выставы: “Ткацкія вырабы мясцовых мастачак”, “Ручнікі вясковай мастачкі Дзядковай К.” 

Дзіцячыя выставы: “Зрабілі сваімі рукамі”, “Калядная зорка”, “Выпільваем лобзікам”, “Нашы рукадзельніцы” і іншыя.

Фондавая работа

Усяго ў музеі 376 адзінак асноўнага і навукова-дапаможнага матэрыялу.

Вядзецца афармленне ўліковай дакументацыі экспанатаў , пашпарт музея, кніга водгукаў. Савет музея сочыць за зберажэннем музейных прадметаў, іх інвентарызацыяй, размяшчэнні ў вітрынах.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.